Намесніца прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы Анастасія Махамет прыняла ўдзел ва ўстаноўчым пасяджэнні міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднання, прысвечаным пытанням атрымання грамадзянства і легалізацыі замежных абаронцаў Украіны.
2026-07-22
Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі адну з ключавых праблем: нават маючы дзейны кантракт і ваенны білет, многія замежныя вайскоўцы не могуць аформіць неабходныя дакументы праз адсутнасць пашпарта. Гэта стварае рызыку, што людзі, якія гадамі законна абараняюць Украіну, могуць апынуцца без прававога статусу.
Анастасія Махамет падкрэсліла, што праблема патрабуе неадкладнага вырашэння:«Дзеючыя вайскоўцы, якія не змогуць зайсці ў працэдуру легалізацыі праз адсутнасць пашпарту, 10 лістапада 2026 года страцяць усе законныя падставы для знаходжання ва Украіне. Гэта, хутчэй за ўсё, прывядзе да разрыву кантрактаў з гэтымі людзьмі з прычыны іх нелегальнага статусу, у якім яны фактычна не вінаватыя, бо не маюць механізму для выканання патрабавання закона».
У рамках сустрэчы абмяркоўваліся новыя змены ў заканадаўстве, якія прывялі да такой сітуацыі, а сама праблема разглядалася з розных бакоў. Адзначаліся многія пазітыўныя змены, але акцэнт быў на крытычных прабелах.«У нас дзіўная сітуацыя, калі людзі, якія раней скасавалі кантракты і ўжо паспелі атрымаць легалізацыю або статус бежанца, у тым ліку ў Польшчы, цяпер маюць магчымасць падаць дакументы на легалізацыю ва Украіне нават без пашпарта, а людзі, якія працягваюць службу паводле кантракта, такой магчымасці не маюць і не могуць працягнуць тэрмін свайго законнага знаходжання ва Украіне».
Цяпер працягваецца пошук рашэнняў гэтай праблемы.



