Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка: У бліжэйшы час можа адкрыцца акно магчымасцяў, і, калі яно адкрыецца, мы павінны мець сцэнар

2026-07-18

«Я думаю для нас самая галоўная тэма круглага стала і дзе нам занйсці трэба паразуменне з большай часткай наменклатуры — гэта незалежнасць», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка на панэльнай дыскусіі «Круглы стол у Польшчы ў 1989 годзе: ці магчымы такі сцэнар у Беларусі?», арганізаванай Народным антыкрызісным упраўленнем, падчас VI фестывалю беларускай культуры «TUTAKA».

У дыскусіі таксама прынялі ўдзел спікер Каардынацыйнай рады Беларусі Арцём Брухан, намесніца дырэктара Офіса Святланы Ціханоўскай Станіслава Гліннік, кіраўнік Беларускага саюза ў Польшчы, кіраўнік Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа, былы пасол Польшчы ў Беларусі і Грузіі Марыюш Машкевіч, беларускі і польскі гісторык, прафесар Алег Латышонак.

Падчас дыскусіі Павел Латушка падкрэсліў, што ёсць некалькі перадумоў для круглага стала:

– сотні тысяч беларусаў дэпартаваныя са сваёй Радзімы, сем’і якіх засталіся ў Беларусі, і ўсе з гэтага церпяць і жадаюць аб'яднацца;
– стомленасць грамадства ад Лукашэнкі і негатыўнае стаўленне да яго;
– напружанасць у грамадстве, звязаная з рэпрэсіямі, якія не спыняюцца;
– стагнацыя ў эканоміцы і драматычная дэмаграфічная сітуацыя з нараджэннем дзяцей;
– рэальны фактар вайны і аслабленне Расіі;

«У сцэнары круглага стала важна ўлічваць ролю Украіны. Бо Украіна, як і Еўрапейскі саюз, зацікаўлена ў тым, каб Беларусь была дэмакратычнай краінай і гарантавала бяспеку на межах Украіны і ЕС. Як забяспечыць гэту бяспеку? Паверыць зноў Лукашэнку? Я думаю, што ўжо ніхто не паверыць Лукашэнку. Толькі праз дэмакратычныя змены»

Павел Латушка адзначыў тры галоўныя тэмы патэнцыйнага круглага стала:
1. Незалежнасць.
«Як былы чыноўнік і член урада, перакананы, што абсалютная большасць дзяржаўных службоўцаў высокага ўзроўню хочуць, каб Беларусь была незалежнай дзяржавай».
2. Недапушчэнне вайны.
3. Транзіт улады. Што з'яўляецца найбольш цяжкім пытаннем для сённяшніх дзяржаўных службоўцаў.

«Мы палітыкі і мы не можам сядзець і чакаць, мы павінны рыхтавацца да канкрэтных палітычных сітуацый. Мы бачым, што ў бліжэйшы час магчыма можа адкрыцца акно магчымасцяў. І калі яно адкрыецца, мы павінны мець сцэнар. Яразулескі ў Польшчы не гатовы быў праводзіць круглы стол, але быў вымушаны на яго пайсці, Лукашэнка сёння не гатовы. Але не вядома, што будзе, калі адкрыецца гэта акно магчымасцяў».

Стратэгія дасягнення нацыянальнага дыялогу праз выкарыстанне інструмента круглага стала зацверджана Аб'яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі на чале са Святланай Ціханоўскай.

Main carousel image