Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка прэзентаваў крокі па рэагаванню на выпадак, калі Лукашэнка прыме рашэнне аб уваходжанні ў гарачую фазу вайны

2026-07-13

«Эфектыўнасць павелічэння ціску на рэжым пацвярджаюць нядаўнія дзеянні Украіны, якая праз палітыку ціску на Лукашэнку дабілася пэўных станоўчых тактычных вынікаў», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Перахожнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас супольнай нарады па бяспецы ў сувязі з магчымай эскалацыяй вакол Беларусі.

Нарада адбылася па ініцыятыве прадстаўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзіма Кабанчука.

«Стратэгія прэвентыўнага стрымлівання неабходная, каб не дапусціць новага вітка агрэсіі, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

Мэта жорсткіх мер у дачыненні да рэжыму — не проста пакаранне, а прадухіленне. Без актыўнай рэакцыі Беларусь можа быць выкарыстана як стартавая пляцоўка для дэстабілізацыі Еўропы»
, падкрэсліў Павел Латушка.

У ходзе сумеснай нарады Павел Латушка выступіў з дакладам, прадставіўшы інфармацыю аб тым, як рэжым Лукашэнкі сістэмна рыхтуецца да вайны. Было адзначана, што дадзены даклад быў раней ужо перададзены МЗС Украіны.

Таксама Павел Латушка прадставіў канкрэтныя і непублічныя прапановы наконт комплекса захадаў, якія дэмакратычныя сілы Беларусі павінны ажыцявіць, каб не дапусціць уцягвання Беларусі ў гарачую фазу вайны на баку агрэсара.

Асобна Павел Латушка прэзентаваў крокі па рэагаванню на выпадак, калі Лукашэнка ўсё ж пяройдзе «чырвоную лінію» і прыме рашэнне аб уваходжанні ў гарачую фазу вайны. Дадзеныя крокі ўтрымліваюць шэраг нечаканых для рэжыму контрзахадаў. Распрацоўкі застаюцца непублічнымі, аднак яны прадугледжваюць задзейнічанне ўсіх наяўных рэсурсаў і механізмаў для адэкватнага адказу на любы сцэнар развіцця падзей, да якога дэмакратычныя сілы павінны быць гатовы.

Main carousel image