Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка прыняў удзел у святкаванні беларускага Купалля ў Белавежы

2026-07-06

У Белавежы прайшло святкаванне Купалля, якое сабрала тысячы беларусаў, што жывуць у Падляшскім ваяводстве. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка.

Беларускае Купалле ў Белавежы праходзіць ужо 42 гады. Арганізатарам Беларускага Купалля з’яўляецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы.

Традыцыі гэтага свята стагоддзямі захоўваюцца беларускай меншасцю, якая пражывае ў Польшчы. У апошнія гады да мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму найбольш вядомаму і традыцыйнаму святу беларусаў, далучаюцца і прадстаўнікі беларускай дыяспары.

«Як міністр культуры, пасол і консул Беларусі ў Польшчы я аказваў пастаянную падтрымку беларускай меншасці ў Польшчы. Зараз, як беларускі палітык, лічу вельмі важным працягваць гэты падыход. Важна, каб беларуская меншасць і беларуская дыяспара ў Польшчы аб’ядноўваліся дзеля захавання нацыянальнай культуры, мовы і традыцый. Мы ўдзячныя Міністэрству ўнутраных спраў Польшчы, якое аказвае фінансавую падтрымку ў правядзенні гэтага мерапрыемства».

На мерапрыемстве выступіла 30 беларускіх гуртoў з Беласточчыны, у тым ліку калектыў «Прымакі», у складзе якога спявае і дачка Паўла Латушкі — Яна Латушка. А завяршылася мерапрыемства абрадам пускання вянкоў на ваду.

«Я дзякую беларускай меншасці ў Польшчы, якая захоўвае і культывуе народныя традыцыі, любоў да беларускай мовы, беларускай песні і беларускай культуры», — адзначыў Павел Латушка.

Main carousel image