Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Чэрвень 2026: галоўныя падзеі

2026-07-01

Міжнародныя сустрэчы і візіты, падтрымка палітвязняў і грамадзянскай супольнасці, супрацоўніцтва з Украінай і еўрапейскімі партнёрамі, а таксама падрыхтоўка рэформаў для будучай дэмакратычнай Беларусі — толькі частка працы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў чэрвені.

Мы гатовыя падзяліцца найбольш значнымі і публічнымі вынікамі:

Прадстаўніцтва Кабінета па транзіце ўлады

1️⃣ Працягнулі супрацоўніцтва з Украінай: перадалі 11 пакетаў санкцыйных прапаноў, інфармацыю пра дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей і даклад пра падрыхтоўку Беларусі да вайны.

2️⃣ Павел Латушка звярнуўся да ўладаў Польшчы з просьбай стварыць льготныя ўмовы для працаўладкавання беларускіх таксістаў, а таксама для перарэгістрацыі аўтамабіляў беларусамі, якія знаходзяцца пад міжнароднай абаронай.

3️⃣ Павел Латушка накіраваў у Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў канкрэтныя прапановы па вырашэнні праблем беларусаў з адкрыццём банкаўскіх рахункаў у ЕС.

Прадстаўніцтва Кабінета па эканоміцы і фінансах

1️⃣ Аліса Рыжычэнка прадставіла праект эканамічных рэформ для Беларусі падчас выступу ў парламенце Вялікабрытаніі на сустрэчы Альянсу парламенцкіх груп «За дэмакратычную Беларусь».

Прадстаўніцтва Кабінета па нацыянальным адраджэнні

1️⃣ Разам з партнёрамі арганізавалі сямейнае свята ў Беларускім доме ў Варшаве да Дня абароны дзяцей.

2️⃣ Далучыліся да арганізацыі Касцюшкаўскага форуму «Культура як сіла дэмакратыі» у Гданьску. Форум на высокім узроўні адзначае супрацу польскай дзяржавы з дэмакратычнай Беларуссю.

3️⃣ Разам з Офісам Святланы Ціханоўскай зрабілі важны крок да наладжвання супрацы з Інстытутам Пілецкага ў Варшаве ў галіне гістарычнай памяці і вывучэння злачынстваў таталітарных рэжымаў ХХ стагоддзя.

Прадстаўніцтва Кабінета па сацыяльнай палітыцы

1️⃣ Падрыхтавалі і прадставілі грамадскасці маштабнае даследаванне сучаснага стану беларускай медыцыны.

2️⃣ Пачалі збіраць сведчанні былых добраахвотнікаў вайны ва Украіне, каб садзейнічаць вырашэнню іх праблемы з доступам да медыцынскай дапамогі і рэабілітацыі.

3️⃣ Праз прадстаўнікоў дэлегацыі Каардынацыйнай рады ў ПАРЕ перадалі Ларысе Білозір і Марыі Мезенцавай-Федарэнка спісы беларускіх і ўкраінскіх грамадзян, якія сталі палітвязнямі за выступ супраць расійскай агрэсіі.

Праца прадстаўнікоў і прадстаўніц АПК на летняй сесіі ПАРЕ

Павел Латушка, Маргарыта Ворыхава і Валерый Мацкевіч у складзе беларускай дэлегацыі прынялі ўдзел у летняй сесіі ПАРЕ, дзе правялі шэраг сустрэч, брыфінгаў і працоўных кансультацый з міжнароднымі партнёрамі.

Main carousel image