Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка правёў сустрэчу са спецдакладчыцай ПАРЕ па палітвязнях

2026-06-27

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, чалец дэлегацыі КР у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка правёў сустрэчу са спецдакладчыцай па палітычных зняволеных ПАРЕ, дэпутаткай парламента Швецыі Азадэ Роджан. У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі будучы даклад ПАРЕ, у якім будзе адлюстравана сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі і прадстаўлены рэкамендацыі дзяржавам-членам Рады Еўропы.

У сустрэчы таксама ўзялі удзел сакратар Камітэта па юрыдычных пытаннях і правах чалавека ПАРЕ Рафал Сокал і чаліня Каардынацыйнай Рады, сакратарка дэлегацыі КР у ПАРЕ Ксенія Луцкіна

У ходзе сустрэчы была прадстаўлена інфармацыя спецдакладчыцы пра актуальную сітуацыю з палітычнымі зняволенымі, а таксама перададзена справаздача аб вызваленні палітвязняў і становішчы былых палітычных зняволеных у Беларусі. Асобна была прадстаўлена стратэгія дэмакратычных сіл па гэтым пытанні.

Павел Латушка праінфармаваў пра беспрэцэдэнтны для Еўропы маштаб транснацыянальных рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі, якія адпавядаюць паняццю «злачынства супраць чалавечнасці».

Таксама ў ходзе сустрэчы Павел Латушка адзначыў, што вельмі важна лабіяваць у краінах-членах Рады Еўропы паскарэнне атрымання дакументаў аб легалізацыі для дэпартаваных палітвязняў.

Павел Латушка і Ксенія Луцкіна агучылі актуальныя праблемы, датычныя важнасці дапамогі вызваленым палітвязням: фінансавыя ўнёскі ў Міжнародны гуманітарны фонд, дапамога для LIBERECO і іншых праваабарончых арганізацый, ануляванне пашпартоў былых палітычных зняволеных, якія былі дэпартаваныя.

У ходзе сустрэчы была закранута тэма «штучна створанага гуманітарнага крызісу» праз рэжым Лукашэнкі, які звязаны з масавымі дэпартацыямі былых палітзняволеных. Было таксама адзначана, што вызваленыя палітычныя зняволеныя, якія застаюцца ў Беларусі, выціскаюцца з краіны.

Спецдакладчыца па палітычных зняволеных ПАРЕ Азадэ Роджан падчас сустрэчы выказала гатоўнасць спрыяць вырашэнню тых праблемных пытанняў, якія адзначаны падчас сутсрэчы. Таксама адзначыла, што падзяляе пазіцыю дэмакратычных сіл Беларусі і што не бачыць прычын гаварыць пра нармалізацыю сітуацыі з палітвязнямі, паколькі спіс пастаянна папаўняецца, а людзі, якія засталіся ўнутры краіны, падвяргаюцца ціску.

Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся аб працягу супрацоўніцтва, а перададзеныя падчас сустрэчы дакументы будуць улічаны ў справаздачы спецдакладчыцы ПАРЕ па палітычных зняволеных.

Main carousel image