Заява Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў сувязі з пагрозай ваеннай эскалацыі
2026-06-21
АПК адзначае істотны рост пагроз бяспецы і незалежнасці Беларусі ў сувязі з працягам уцягвання рэжыму Лукашэнкі ў вайну супраць Украіны.
Сёння беларусам жыццёва важна знайсці шляхі да дасягнення грамадзянскай згоды і эфектыўнай абароны нацыянальных інтарэсаў. Ад гэтага будуць залежаць як захаванне беларускай дзяржавы, так і яе ўстойлівае развіццё.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі заклікае функцыянальныя ўлады краіны спыніць падтрымку расійскай агрэсіі, пачаць перамовы ў фармаце Круглага стала з прадстаўнікамі аб’яднаных дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці з мэтай недапушчэння ўцягвання Беларусі ва ўзброенае супрацьстаянне, спынення ўнутранага палітычнага крызісу і крызісу бяспекі.
Незалежнасць Беларусі і няўдзел у вайне — гэта ключавыя элементы дасягнення нацыянальнага кансэнсусу і аснова для аднаўлення грамадзянскай згоды.
Жыве Беларусь!
Варшава, 21 чэрвеня 2026 года
@CabinetBelarus



