Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Румынія падтрымлівае расследванне «беларускай сітуацыі» Офісам пракурора Міжнароднага крымінальнага суда

2026-06-19

Падтрымка Румыніяй раследавання «беларускай сітуацыі» пракурорам Міжнароднага крымінальнага суда стала галоўнай тэмай сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з паслом Румыніі ў Польшчы Космінам Анісіем.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пэўныя прававыя і тэхнічныя крокі падтрымкі раследвання «беларускай сітуацыі» ў Міжнародным крымінальным судзе. Пасол Румыніі пацвердзіў, што ўся прадстаўленая і абмеркаваная інфармацыя будзе перададзена ў Міністэрства замежных спраў Румыніі.

Пасол падкрэсліў, што Румынія будзе і надалей падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларускага грамадства, якое працягвае верыць і змагацца за будучыню незалежнай, дэмакратычнай, еўрапейскай Беларусі.

У найбліжэйшы час Павел Латушка разам з юрыстамі НАУ плануе правесці сустрэчы з прадстаўнікамі міністэрстваў замежных спраў і пасольств іншых дзяржаў па тэматыцы расследавання «беларускай сітуацыі» ў Міжнародным крымінальным судзе.

Main carousel image