У Варшаве адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай , дарадцаў і прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Паўла Баркоўскага з кіраўніцтвам Інстытута Пілецкага.
2026-06-19
Бакі абмеркавалі развіццё польска-беларускага супрацоўніцтва ў сферы палітыкі памяці, вывучэння злачынстваў таталітарных рэжымаў ХХ стагоддзя, а таксама ўзаемадзеянне паміж экспертнай і грамадзянскай супольнасцю.
Беларускі бок прадставіў шэраг прапаноў для супрацы: сумесныя даследаванні, стажыроўкі для навукоўцаў, стварэнне гістарычнай камісіі і даследчага цэнтру посттаталітарных студый. Таксама абмяркоўвалася рэалізацыя дакументальных фільмаў, выстаў, семінараў і выдавецкіх праектаў.
Кіраўніцтва Інстытута Пілецкага выказала зацікаўленасць у супрацоўніцтве, прадставіла свае даследчыя і адукацыйныя магчымасці, у тым ліку для беларускіх грамадзян і былых палітвязняў.
Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся працягнуць рабочыя кантакты для прапрацоўкі канкрэтных кірункаў будучай супрацы.




