Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка звярнуўся да ўладаў Польшчы з просьбай улічыць сітуацыю беларусаў пад міжнароднай абаронай пры падрыхтоўцы новых правілаў для кіроўцаў таксі.

2026-06-17

Новыя нормы прадугледжваюць абавязак прадстаўляць даведку аб несудзімасці з краіны паходжання. Для беларусаў са статусам міжнароднай абароны гэта можа быць немагчыма і небяспечна, бо кантакты з беларускімі ўладамі могуць паставіць пад пагрозу іх статус і бяспеку.

Павел Латушка прапанаваў дазволіць у такіх выпадках выкарыстоўваць польскую даведку аб несудзімасці замест беларускай.

Таксама ў звароце ўзнятая праблема перарэгістрацыі аўтамабіляў на беларускіх нумарах. З-за абмежаванняў, уведзеных рэжымам Лукашэнкі, многія беларусы не могуць прадаць аўто або зняць яго з уліку ў Беларусі.

У сувязі з гэтым Павел Латушка прапанаваў разгледзець магчымасць увядзення льготнага механізму перарэгістрацыі такіх аўтамабіляў у Польшчы для асобаў пад міжнароднай абаронай.

Main carousel image