Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка: Выхадам з глыбокага ўнутранага крызісу можа стаць Беларускі Круглы стол

2026-06-16

«Важна, каб пытанне дэмакратычных зменаў у Беларусі таксама было ў парадку дня магчымых перамоваў пра мір ва Украіне. Без уліку сітуацыі ў Беларусі стабільны мір у Еўропе недасягальны», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас брыфінгу дэмакартычных сіл на чале са Святланы Ціханоўскай для амбасадараў краін ЕС, акрэдытаваных у Польшчы, які быў арганізаваны амбасадарам Італіі ў Польшчы Лукой Франчелі Пардо.

У брыфінгу таксама ўзялі ўдзел амбасадары і прадстаўнікі дыпламатычных місій краін-сябраў ЕС, акрэдытаваных у Варшаве, у тым ліку Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, і Украіны.

«Мы перакананыя, што без рэальных, а не касметычных зменаў палітыкі рэжыму, зняцце ці змякчэнне санкцый ЕС не можа быць прадметам абмеркавання. Як перакананыя і ў тым, што для вызвалення палітвязняў дастаткова намаганняў ЗША. А “залатая санкцыйная акцыя”, якая знаходзіцца ў руках ЕС, павінна стаць інструментам стратэгічных зменаў і спынення крызісу ў Беларусі.

Выхадам з глыбокага ўнутранапалітычнага крызісу можа стаць Беларускі круглы стол.

Мы бачым Еўрапейскі саюз як адзін з трох бакоў гэтага Круглага стала — нароўні з дэмсіламі і прадстаўнікамі рэжыму — і як сілу, здольную заахвоціць рэжым сесці за гэты стол праз механізмы санкцый і скаардынаванага ціску. Пры гэтым важна падкрэсліць, каб любыя ўгоды з рэжымам праз галаву беларускага грамадства — нежыццяздольныя, і гісторыя гэта ўжо не раз даказала. Наш галоўны прынцып: "Нічога пра беларусаў без беларусаў"»
.

Таксама падчас брыфінгу Павел Латушка адзначыў, што вельмі важна, каб да ініцыяванага Літвой працэсу па прыцягненні рэжыму Лукашэнкі да адказнасці ў межах Міжнароднага крымінальнага суда афіцыйна далучыліся і іншыя дзяржавы-ўдзельніцы Рымскага статута.

«Калі расследаванне замкнецца выключна на Літве, мы атрымаем "выбарачнае правасуддзе". Абмежаваны маштаб справы прывядзе да фрагментацыі, і следства не зможа ўлічыць інтарэсы соцень тысяч пацярпелых беларусаў, якія сёння знаходзяцца ў Польшчы, а таксама ў Вялікабрытаніі, Германіі, Чэхіі, Эстоніі ды іншых краінах.

Я звяртаюся да вас з заклікам праінфармаваць вашыя ўрады пра тое, наколькі крытычна важным для беларускага народа з’яўляецца дасягненне справядлівасці. І хачу выказаць сваю ўдзячнасць Літве за тое, што яна зрабіла гэты крок»
.

Main carousel image