У Варшаве адбылася цырымонія ўручэння ўзнагарод Аб’яднанага пераходнага кабінета.
2026-06-13
Крыжом Дабрасуседства быў узнагароджаны шведскі палітык Б’ёрн Олаф Сёдэр, а медалём «Няскораных» — беларускі юрыст, палітык і былы палітвязень Максім Знак.
Б’ёрн Олаф Сёдэр (Björn Olof Söder) - шведскі палітык, дэпутат Рыксдага, член Камітэта па абароне, Ваеннай дэлегацыі, дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі НАТА, намеснік члена Кансультатыўнага савета па замежных справах і Камітэта па замежных справах, а таксама кіраўнік шведскай дэлегацыі ў ПА АБСЕ Крыжом Дабрасуседства.
Максім Знак - беларускі юрыст, адвакат і палітык, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады 1 склікання, былы палітычны зняволены і вязень сумлення медалём “Няскораных” за асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека. Быў ўзнагароджаны непублічнай пастановай ў сакавіку 2025 г.
Цырымонія праходзіла ў Музэі Вольнай Беларусі, у цырымоніі ўдзельнічалі намеснціа Прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Ірэна Кацяловіч ў якасці вядоўцы. Медалі ўручала старшыня АПК Святлана Ціханоўская.
Па завяршэнні цырымоніі СЦ і лаўрэаты наведалі экспазіцыі ў музэі, для іх правялі аўтарскую экскурсію.



