Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Францыя не змяняе сваю палітыку ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі

2026-06-13

Узаемадзеянне з прадстаўнікамі Францыі ў Альянсе парламенцкіх груп «За дэмакратычную Беларусь» абмеркавалі намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка і спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан падчас сустрэчы з кіраўніком парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» Нацыянальнага сходу Францыі Фрэдэрыкам Пеці.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні адказнасці. Дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі выказаўся за важнасць прыцягнення Лукашэнкі і яго хаўруснікаў да адказнасці за злачынствы, учыненыя супраць беларускага і ўкраінскага народаў.

Таксама Павел Латушка і Арцём Брухан праінфармавалі Фрэдэрыка Пеці пра канцэпцыю круглага стала для выхаду з глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі.

Са свайго боку Фрэдэрык Пеці падкрэсліў, што Францыя не змяняе сваю палітыку ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

Main carousel image