Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Прадстаўлены новы даклад BELPOL «Аб рэальным маштабе палітычных рэпрэсій у Беларусі»

2026-05-22

Сёння, на III Кангрэсе па палітычных зняволеных #WithoutJustCause, які праходзіць у Вільні, BELPOL прэзентаваў даклад «Аб рэальным маштабе палітычных рэпрэсій у Беларусі». Ён падрыхтаваны пры ўдзеле Прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы і ініцыятывы Volnyja з выкарыстаннем матэрыялаў праваабарончых арганізацый Dissidentby і «Вясна».

«Дакумент створаны, каб дапамагчы правільна разабрацца ў беларускай рэчаіснасці, бо праблематыка палітычных рэпрэсій у Беларусі і палітычных зняволеных многімі разумеецца няправільна — на самай справе яна значна шырэйшая, чым падаецца грамадскасці. У рэальнасці ад палітычных рэпрэсій у нашай краіне пацярпелі сотні тысяч чалавек», – кажуць аўтары.

У дакладзе ёсць наступная інфармацыя:
- які фактычны маштаб палітычных рэпрэсій у Беларусі;
- пра катэгорыі рэпрэсаваных, якія часта не называюцца;
- пра фіктыўны характар так званага «вызвалення» і «амніставання» палітычных зняволеных;
- пра прапановы BELPOL для палітыкаў і міжнародных перамоўшчыкаў па змяненні стратэгіі вырашэння праблемы беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій і іншае.

Поўны даклад чытайце па спасылцы.

@CabinetBelarus

Main carousel image