Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Станіслаў Салавей: «Правесці для галачкі навучанне – не роўна падрыхтоўцы да вайны

2026-05-21

У Віцебску прайшоў навучальны сэмінар «Асаблівасці лячэння пацыентаў з агнястрэльнай траўмай» з удзелам спэцыялістаў Рэспубліканскага цэнтра па лячэньні агнястрэльных раненняў на базе Галоўнага ваеннага клінічнага медцэнтру Узброеных Сіл Беларусі. Сваю думку наконт такога навучання выказаў Радыё «Свабода» намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінету, доктар Станіслаў Салавей.

«Само па сабе навучанне працы з такімі траўмамі не выклікае пытанняў. А навошта тэрапеўтычныя спецыяльнасці таксама слухаюць такія даклады, мне зразумець цяжка.

Ці лічу я гэта сімптомам падрыхтоўкі да вайны? Не, не лічу, таму што правесці для галачкі навучанне (як да жалю праводзяцца большасць навучанняў у нашай краіне) – не роўна падрыхтоўцы да вайны.

Адзіны вельмі ўскосны паказчык у медыцыне, які я лічу валідным у якасці маркеру такой падрыхтоўкі — гэта нарошчванне запасаў крыві ў вялікім аб’ёме. А проста навучанне медыкаў — не».

@CabinetBelarus

Main carousel image