Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

21 траўня – Дзень салідарнасці з палітзняволенымі.

2026-05-21

Прапануем вам падборку тэматычных падзей, якія адбываюцца ў гэтыя дні ў розных гарадах:

🔗 21–22 траўня, Вільня: Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause.

🔗 21 траўня, Варшава, X Павільён Варшаўскай Цытадэлі: польска-беларуская дыскусія “Паўстанне 1863 года. Спадчына двух народаў?”.

🔗 21 траўня, Прага, Беларуская клубоўня: вернісаж выставы малюнкаў палітвязняў «Закратаванае / PrisonArt». Падзея працуе да 21 чэрвеня, уваход вольны.

🔗 23 траўня, Варшава, Беларускі Дом: прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларусь — гэта святое». У выданні сабраны 71 малюнак беларускіх храмаў, якія аўтар маляваў у турмах і калоніі сыну Францішку, а таксама выслоўі і вершы.

🔗 23 траўня, Кракаў, Прастора: прэзентацыя і дыскусія «Беларусь 2020: пратэст, лёгітымнасць улады і сэксуальны гвалт».

🔗19 – 24 траўня, Варшава, Музей Вольнай Беларусі: акцыі па напісанні лістоў беларускім палітзняволеным па артыкуле 411.

Свабоду палітвязням! 🔅

Main carousel image