Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы выказала спачуванні з нагоды гібелі ва Украіне беларускага дабраахвотніка Ціхана Клюкача

2026-05-21

Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета выказвае шчырыя спачуванні родным, блізкім, сябрам і пабрацімам дабраахвотніка Ціхана Клюкача, пазыўны «Франц»:

«Ціхану было ўсяго 19 гадоў, калі рэжым забраў у яго свабоду. Ён прайшоў праз палітычна матываваны прысуд і калонію — як тысячы беларусаў, пакараных за годнасць, смеласць і права на будучыню без дыктатуры.

Адбыўшы тэрмін, Ціхан не зламаўся і не адступіў. Ён паехаў ва Украіну, каб змагацца супраць той самай агрэсіі, да якой рэжым Лукашэнкі зрабіў Беларусь саўдзельнай, аддаўшы тэрыторыю нашай краіны для вайны.

Сёння Ціхан Клюкач заплаціў найвышэйшую цану: у 2020 ён ахвяраваў уласнай свабодай, а ў 2026 – жыццём. Ён самым дарагім коштам даказаў, што Беларусь — гэта не рэжым Лукашэнкі. Беларусь — гэта людзі, якія выбіраюць свабоду, годнасць і адказнасць нават тады, калі цана становіцца невыноснай.

Ціхан «Франц» Клюкач — двойчы герой. Мы схіляем галовы перад яго мужнасцю і раздзяляем боль гэтай страты з усімі, хто яго любіў, ведаў і чакаў».

@CabinetBelarus

Main carousel image