Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Да канца галасавання на выбарах Каардынацыйнай Рады засталося менш за суткі

2026-05-18

Прагаласаваць за чацверты склад Каардынацыйнай Рады можна да 12.00 па мінскім часе 19 мая.

«Выбары — гэта не проста тэхнічны працэс. Гэта магчымасць для беларускага грамадства вярнуць сабе права голасу і рэальна ўплываць на палітычны парадак дня. Адначасова — гэта нашая супольная падрыхтоўка да моманту транзіту ўлады, калі кожны крок павінен быць легітымным і мець падтрымку грамадства.

Рэжым баіцца гэтых выбараў і нашай арганізаванасці, бо дыктатура можа трымацца толькі на падзеле грамадства. Будаўніцтва трывалых інстытутаў, якія немагчыма купіць ці запалохаць, стварае сілу, з якой немагчыма не лічыцца. Ваша воля, выказанная праз галасаванне – найлепшы доказ таго, што беларускае грамадства з'яўляецца суб'ектам, а не аб'ектам, чый лёс вырашаюць іншыя», — сказана ў адмысловай заяве Аб'яднанага Пераходнага Кабінета.


Мы заклікаем кожнага і кожную з вас прыняць удзел у галасаванні!

❗️ Паспейце аддаць свой голас:
- сайт https://rada2026.svaepeera.com
- мабільная аплікацыя SVAE Peera для Android:
https://play.google.com/store/apps/details?id=org.nbgov.member
- для  iOS праз TestFlight:
https://testflight.apple.com/join/pgGKQPvk

@CabinetBelarus

Main carousel image