У Стакгольме Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла медалямі АПК чатырох выбітных асобаў
2026-05-14
Узнагароджанне медалямі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета адбылося 11 траўня ў Эстонскім доме ў Стакгольму пры ўдзеле кіраўніцы АПК Святланы Ціханоўскай.
Рашэнні пра ўзнагароджанне былі прынятыя АПК у 2025 годзе.
Сярод уганараваных асобаў:
✨ Тааве Сёт Вахэрмягі — кіраўнік AB Eesti Maja (Эстонскага дому ў Стакгольме), дзе шмат гадоў арганізоўвае культурныя і грамадскія ініцыятывы (медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» за культурны дыялог, падтрымку і салідарнасць з беларускім народам).
✨ Сірле Сёт - старшыня Саюза эстонцаў у Швецыі (Rootsi Eestlaste Liit) і сукіраўніца Эстонскага дома ў Швецыі, шматгадовага партнёра народных абмасад у Беларусі, якая актыўна падтрымлівае беларускую павестку і дапамагае з правядзеннем беларускіх івентаў і інфармаваннем аб іх (медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» за культурны дыялог, падтрымку і салідарнасць з беларускім народам).
✨ Марыя Сёдэрберг — шведская фотажурналістка і пісьменьніца, былая кіраўніца суполкі «Беларусь» (Vitryssland) у Швецыі, якая прысвяціла прафесійную дзейнасць асвятленню канфліктаў у аўтарытарных краінах свету, у тым ліку і Беларусі (медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» за годнае спрыянне ў грамадскай і прафесійнай дзейнасці).
✨ Андрэй Катлярчук — гісторык, доктар гісторыі, які цяпер працуе выкладчыкам кафедры гісторыі Стакгольмскага ўніверсітэта і старшым навуковым супрацоўнікам Школы гістарычных і сучасных даследаванняў ўніверсітэта Паўднёвага Стакгольма (медаль Францыска Скарыны за адданасць інтарэсам беларускага народа, папулярызацыю гісторыі і культуры Беларусі і за актыўны ўдзел у жыцці беларускай дыяспары).
Узнагарода перададзеная лаўрэату праз прадстаўніка народнай амбасады ў Швецыі Змітра Васэрмана.
@CabinetBelarus







