Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Разгляд спраў пра міжнародную абарону беларускіх палітвязняў у Польшчы працягваецца.

2026-05-14

«Сумесна з праваабарончымі арганізацыямі на працягу некалькіх месяцаў мы вядзём актыўную працу з польскімі ўладамі па пытаннях, звязаных з легалізацыяй былых палітычных зняволеных, якіх рэжым Лукашэнкі дэпартаваў з Беларусі ў другой палове 2025 года», — паведаміў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, член Каардынацыйнай рады Беларусі Павел Латушка.

У развіццё сустрэчы ва Упраўленні па справах іншаземцаў Польшчы 23 сакавіка 2026 года па запыце Паўла Латушкі пра разгляд спраў аб наданні міжнароднай абароны дэпартаваным палітычным зняволеным кіраўнік Упраўлення па справах іншаземцаў Польшчы Томаш Цытрыновіч праінфармаваў, што па стане на 8 мая 2026 года з 89 спраў былых палітычных зняволеных аб наданні міжнароднай абароны ў Польшчы вынесены 63 рашэнні, 26 спраў знаходзяцца на разглядзе.

Павел Латушка як член рабочай групы па пытаннях, звязаных з знаходжаннем грамадзян Беларусі ў Польшчы, створанай пры МУС Польшчы, працягвае падтрымліваць пастаянны кантакт з Упраўленнем па справах іншаземцаў па пытаннях разгляду спраў аб наданні міжнароднай абароны.

«Мы і надалей будзем весці працу, накіраваную на тое, каб усе дэпартаваныя былыя палітычныя зняволеныя атрымалі статус міжнароднай абароны на тэрыторыі Польшчы і іншых еўрапейскіх дзяржаў», — падкрэсліў Павел Латушка.

@CabinetBelarus

Main carousel image