Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Аліса Рыжычэнка: «Каардынацыйная Рада — гэта адзіны выбарны орган Беларусі сёння»

2026-05-13

Прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Аліса Рыжычэнка распавяла пра значнасць Каардынацыйнай Рады і важнасць удзелу ў выбарах у КР:

«Спыніцеся на хвіліну і ўдумайцеся ў гэтыя словы. У краіне, дзе апошнія сапраўдныя выбары адбыліся пакаленне таму, у нас з вамі ёсць рэальная магчымасць аддаць свой голас. Голас за тых, хто будзе адстойваць нашыя інтарэсы ў розных краінах свету.

Каардынацыйная Рада – гэта не проста структура на паперы. Гэта людзі, якія маюць рэальную сілу мяняць парадак дня ўсіх інстытутаў дэмакратычнай Беларусі. У тым ліку і Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Скажу з уласнага досведу. Калі мяне прапанавалі на пасаду Прадстаўніцы па эканоміцы і фінансах, я праходзіла слуханні менавіта ў Каардынацыйнай Раде. І толькі дзякуючы рэкамендацыі Рады, я заняла гэтую пазіцыю. Без вас, тых, хто давярае сваім дэлегатам, — мяне б тут не было.

Гэта і ёсць рэальная дэмакратыя ў дзеянні. Калі вы галасуеце за дэлегата ў КР, вы галасуеце і за тое, хто будзе прадстаўляць Беларусь у Кабінеце, хто будзе весці перамовы з нашымі партнёрамі, хто будзе пісаць рэформы для свабоднай краіны.

Каардынацыйная Рада — гэта не “яны”. Гэта мы.

Не аддавайце сваю будучыню камусьці іншаму. Дзейнічайце цяпер. Галасуйце за сваіх прадстаўнікоў. Стварайце Новую Беларусь ужо сёння.

Ваш голас сёння — гэта Беларусь заўтра».

❗️Галасаванне ўжо ідзе!
Аддаць свой голас за дэлегатаў можна на сайце ці ў мабільным дадатку. Поўная інструкцыя па галасаванні тут.

@CabinetBelarus

Main carousel image