Вольга Зазулінская: Каардынацыйная рада — гэта калі мы самі вызначаем, хто будзе гаварыць ад нашага імя і ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў
2026-05-13
Прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская запісала зварот, у якім падкрэсліла важнасць удзелу ў выбарах у Каардынацыйную Раду.
«Я прадстаўляю Аб'яднаны пераходны кабінет у сацыяльнай палітыцы. У гэтай працы добра бачна, як прымаюцца рашэнні, што застаецца па-за ўвагай і як гэта адбіваецца на людзях. Правільная сацыяльная палітыка — гэта тое, з чаго пачынаецца пабудова дэмакратычнага грамадства», — распавяла Вольга Зазулінская.
Яна падкрэсліла важнасць Каардынацыйнай Рады: «Гэта выбарны орган, які працуе па-за межамі Беларусі, але прадстаўляе беларусаў — і ўнутры краіны, і за яе межамі».
«На мой погляд, вельмі важна, што мы самі вызначаем, хто будзе гаварыць ад нашага імя і ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў, тым самым уплываючы на тое, якой будзе павестка далей», — адзначыла палітык.
Вольга Зазулінская бачыць сэнс, каб «у прынятых рашэннях улічвалася не толькі агульнае, але і канкрэтныя сітуацыі, з якімі сутыкаюцца звычайныя беларусы».
❗️Галасаванне ўжо ідзе! Аддаць свой голас за дэлегатаў можна на сайце ці ў мабільным дадатку. Поўная інструкцыя па галасаванні тут.
@CabinetBelarus



