Павел Латушка: 80 галасоў, аб’яднаных у адным інстытуце, — гэта рэальная сіла і ўзмацненне нашага беларускага голасу
2026-05-12
«Рэжым заўсёды імкнуўся адмовіцца ад выбараў, ператварыўшы іх у фармальны каляндар прадаўжэння паўнамоцтваў. Мы ж не можам і не маем права як людзі, якія вераць у дэмакратыю, адмовіцца ад самой яе сутнасці, дзе ключавымі словамі з’яўляюцца “выбары” і “выбар”», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка ў сваім артыкуле для «Радыё Свабода».«Немагчыма ўявіць у дэмакратычным грамадстве дыскусіі пра ліквідацыю парламентарызму, хай нават на стадыі яго зараджэння. Заўсёды можна казаць пра ўдасканаленне і ўзмацненне парламентарызму, але не пра яго ліквідацыю і скасаванне — гэта шлях да дыктатуры!
Каардынацыйная Рада напрамую ўплывае на дзейнасць Аб’яднанага Пераходнага Кабінета: кожны член Кабінета спачатку праходзіць галасаванне, якое пацвярджае яго мандат для прызначэння, а затым дае справаздачу перад Каардынацыйнай Радай аб сваёй працы, а таксама КР праводзіць вотум даверу праз галасаванне», — перакананы палітык.
Павел Латушка ў артыкуле адзначыў, што калі цэлы інстытут лабіруе беларускія інтарэсы, то гэта моцная падтрымка самага вядомага і ўплывовага дэмакратычнага палітыка краіны — Святланы Ціханоўскай.«80 галасоў, аб’яднаных у адным інстытуце, — гэта рэальная сіла і ўзмацненне нашага беларускага голасу», — падкрэсліў намеснік кіраўніцы АПК.
Цалкам артыкул Паўла Латушкі на «Радыё Свабода».
Выбары ў Каардынацыйную Раду пачаліся!
Па спасылцы вы ўжо можаце аддаць свой голас: https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html
@CabinetBelarus



