Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Як прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную Раду : публікуем інструкцыю

2026-05-12

1. Абярыце платформу: Скарыстайцеся мабільнай праграмай або вэб-сайтам (апошні варыянт рэкамендаваны для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі).

2. Пацвярдзіце асобу
а) Праз звычайны пашпарт грамадзяніна Беларусі:
Навядзіце камеру на разварот пашпарта, а затым пакажыце твар у камеру для зверкі.
* Праверку праводзіць міжнародная кампанія Sumsub. Гэта сусветны сэрвіс, які працуе па міжнародных стандартах абароны звестак.
б) Праз пашпарт Новай Беларусі:
Сістэма перанакіруе вас у акаўнт Беларускага пашпартнага цэнтра, дзе трэба будзе пацвердзіць перадачу звестак у сістэму для галасавання.

3. Галасуйце
Выберыце са спісаў кандыдатаў той выбарчы спіс, за які хочаце аддаць голас, і націсніце кнопку «Пацвердзіць».

Важна! Калі вы абралі мабільную праграму, сістэма можа прапанаваць вам захаваць мнеманічную фразу (набор слоў). Не палохайцеся: гэта ваш асабісты ключ для ўваходу ў праграму ў будучыні. Запішыце яе і захоўвайце ў надзейным месцы.

Спасылка на вэб-сайт для галасавання:

https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html

Спасылка на мабільную версію будзе апублікаваная неўзабаве.

Выбары ўжо пачаліся!

Дзякуй за ўдзел! Гэта важна.

@CabinetBelarus

Main carousel image