Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

8 траўня — дзень памяці і прымірэння

2026-05-08

Больш за 80 гадоў мы ўзгадваем падзеі Другой сусветнай вайны пасля яе завяршэння. І гэта нездарма: жах і боль, якія ахінулі свет і адлюстравалі ўсё ліха, наробленае чалавецтву, доўгі час заставаліся гарантыяй недапушчэння паўтарэння падобных падзей.

На жаль, у нашым рэгіёне памяць пра спадчыну вайны была засвоеная ідэалогіяй і прапагандай. Перамогу над нацызмам пачалі паказваць як выключны подзвіг савецкага народа. Сёння гэта вядзе да скажэння памяці, калі замест агульнаеўрапейскага «Ніколі зноў!» гучаць слоганы «На Берлін!» і «Можам паўтарыць!»
Так памяць аб страшнай вайне ператвараецца ў прапагандысцкі заклік да новых войнаў, дзе пераможцы і пераможаныя мяняюцца месцамі.

Мяркую, што для Беларусі важна сімвалічна вярнуцца на гадзіну назад, адвязаўшыся ад уплыву Масквы, і адзначаць Другую сусветную вайну разам з Еўропай — 8 траўня, як дзень памяці і прымірэння. Дзень успамінаў і жалобы.

Бо беларусы, як ніякі іншы народ, апроч яўрэяў, адчулі жахі тых падзей. Гэта замацавалася ў народнай памяці выразам: «Абы не было вайны!»

Сёння такое святкаванне будзе знакам салідарнасці з мужным народам Украіны, які змагаецца з расійскім фашызмам сучаснасці, і нашай заяўкай быць еўрапейцамі, а не спадкаемцамі савецкай імперыі.

Павел Баркоўскі, прадстаўнік па нацыяльным адраджэнні.

Main carousel image