Куды паступаць у Беларусі зараз: што будзе запатрабавана да 2030 года
2026-05-08
Прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава ў эфіры «Обычного утра» распавяла пра сітуацыю з кадрамі ў Беларусі на сёння, і на што арыентавацца абітурыентам, куды будзе сэнс паступаць да 2030 года.
У Беларусі зараз больш за 190 000 вакансій. З іх 70% - працоўныя прафесіі. Чаму ўзнікае дэфіцыт кадраў? Па меркаванню Маргарыты Ворыхавай, на гэта ўплываюць два фактары:
1. Масавая эміграцыя пасля 2020 года. З'ехалі тысячы распрацоўшчыкаў, лекараў, настаўнікаў. Рабочыя прафесіі таксама страцілі частку кадраў.
2. Старэнне насельніцтва. Лекары, настаўнікі, інжынеры ідуць на пенсію. На іх месцы няма каму прыйсці. Працадаўцы не могуць знайсці людзей нават на сярэднія заробкі.«У выніку ўзнікае парадокс - шмат вакансій, але моладзь скардзіцца на складанасці з працаўладкаваннем. Бо разрыў паміж тым, каго вучаць ВНУ, і тым, хто патрэбны эканоміцы, расце», - адзначае прадстаўніца АПК.
Хто будзе запатрабаваны да 2030 года?
🔺Па прагнозах лідзіраваць будуць прафесіі з сектараў транспарту і лагістыкі, апрацоўчай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, прамысловасці і будаўніцтва.
🔺Дадаткова патрэбныя лекары розных профіляў, настаўнікі матэматыкі/ангельскага/IT.
🔺Прафесіяналы ў галіне IT не губляюць актуальнасці, але патрабаванні змяняюцца. Адзначаецца патрэбнасць у распрацоўшчыках, спецыялістах па кібербяспецы, ІІ, cloud, DevOps - не толькі ў IT-кампаніях, але і на прамысловых прадпрыемствах.
Пры чым тут штучны інтэлект?
🔻 Беларусь займае 113 месца са 160 у сусветным рэйтынгу адаптацыі да ШІ
🔻 Толькі 8,4% працаздольных выкарыстоўваюць ШІ рэгулярна«Але ШІ ужо ўкараняецца ў медыцыне, прамысловасці, банкінгу, адукацыі. У бягучым сусветным кантэксце гэта проста нельга ігнараваць. Беларусь застаецца са старымі навыкамі. Калі вы асвойваеце хаця б базавыя інструменты - будзеце вылучацца на працоўных пазіцыях», — раіць Маргарыта Ворыхава.
Што зараз рабіць абітурыентам у Беларусі?
1. Праверце ці ўваходзіць ваша спецыяльнасць у сектары дэфіцыту.
2. Параўнайце прахадныя балы па ўніверсітэтах. Напрыклад, стаматалогія ў БДМУ - прахадны бал 395 з 400. Калі вашы балы 340-370 - разглядайце рэгіянальныя ВНУ, сумежныя спецыяльнасці, прафесійныя каледжы.
3. Інвестуйце ў гібрыдныя навыкі паралельна з вучобай: англійская, ШІ-інструменты, генератыўны ШІ для працы, аналізу, стварэння матэрыялаў , лічбавыя асновы.
4. Збірайце партфоліа. Фрыланс, валанцёрства, студэнцкія праекты. Любы практычны досвед, які можна прадэманстраваць, важней дыплома без досведу.
5. Пры неабходнасці ці жаданні можаце разгледзець варыянты паступлення ў Еўрапейскія ВНУ. Для гэтага існуюць EU4Belarus - SALT (стыпендыі ў Польшчы, Літве, Латвіі, Чэхіі), Еўрапейская стыпендыяльная схема для маладых беларусаў, універсітэты з нулявой платай за навучанне. Падавайцеся загадзя.«Укладайцеся ў свае навыкі, не адмаўляйцеся ад адукацыі, будзьце прыярытэтам для саміх сябе», - заклікае прадстаўніца АПК.
@CabinetBelarus



