Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка ў гадавіну знікнення генерала Юрыя Захарэнкі: «Гісторыя рэжыму Лукашэнкі — гэта гісторыя палітычных забойстваў»

2026-05-07

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка на сваім YouTube-канале публікуе інтэрв'ю, якое запісаў у Страсбургу з вядомым еўрапейскім юрыстам Гюнтарам Шырмерам. «Гэтае інтэрв'ю яшчэ раз дэманструе, што Лукашэнка здзяйсняў злачынствы заўсёды і працягвае здзяйсняць іх па сённяшні дзень», — перакананы Павел Латушка.

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета нагадаў пра Юрыя Захаранку, і важнасць падзеяў 27-гадовай даўніны:

«Сёння — трагічная і важная дата. Роўна 27 гадоў таму быў забіты генерал Юрый Захарэнка.

Ён быў сапраўдным афіцэрам і чалавекам гонару — якасці, якіх сёння цалкам пазбаўлены карацелі Лукашэнкі. Захарэнка стаў адным з першых, хто адкрыта адмовіўся выконваць злачынныя загады дыктатара, і заплаціў за гэта жыццём.

Рэжым Лукашэнкі ад самага пачатку будаваўся на крыві. Акрамя Юрыя Захарэнкі, былі забітыя былы віцэ-прэм'ер і старшыня ЦВК Віктар Ганчар, бізнесмен Анатоль Красоўскі і журналіст Дзмітрый Завадскі. На той момант Ганчар і Захарэнка былі найбольш папулярнымі палітыкамі ў Беларусі, апярэджваючы па рэйтынгах Лукашэнку.

Я звярнуўся да былога кіраўніка Дэпартамента па прававых пытаннях і правах чалавека Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Гюнтара Шырмера з просьбай падрабязней расказаць пра гэтыя трагічныя падзеі. Ён у складзе дэлегацыі разам са спецыяльным дакладчыкам ПАСЕ па пытаннях зніклых у Беларусі Хрыстосам Пургурыдэсам наведваў у канцы 2003 года Беларусь для расследавання знікненняў Юрыя Захарэнкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Па выніках расследавання быў падрыхтаваны даклад «Зніклыя людзі Беларусі», прысвечаны палітычным забойствам.

Дыктатар павінен панесці адказнасць за ўсе злачынствы, учыненыя як у дачыненні да асобных беларусаў, так і ў дачыненні да ўсяго беларускага народа».

@CabinetBelarus

Main carousel image