Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Аліса Рыжычэнка: «Беларуская дыяспара — гэта не пра выжыванне, гэта пра рост, развіццё і ўклад у будучую Беларусь».

2026-05-02

Прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка распавяла пра сваю работу на V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету:

«Я прадстаўляла беларускую дыяспару Аўстрыі і наш агульны досвед інтэграцыі і ўзаемадапамогі.

Мой галоўны пасыл: нам неабходна змяніць стаўленне да беларусаў у краінах ЕС. Беларусы - гэта не “ўразлівая група”, а людзі высокай кваліфікацыі, якія ўжо сёння канкурэнтаздольныя на еўрапейскім рынку працы

Ключавая задача — не толькі легалізацыя, але і эканамічная інтэграцыя. Доступ да адукацыі, перакваліфікацыі і рынку працы — гэта аснова таго, каб людзі маглі жыць годна, утрымліваць свае сем’і, будаваць будучыню.

Мы павінны вучыцца ў краін ЕС і пераносіць лепшыя практыкі:
▪️ перакваліфікацыі;
▪️ працаўладкавання;
▪️ сацыяльнай падтрымкі».

Заклік да дыяспары

«Тыя, хто ўжо прайшоў шлях інтэграцыі, могуць дзяліцца досведам, запускаць ініцыятывы, ствараць сістэмныя праекты падтрымкі.

Важна працаваць не толькі “для беларусаў за мяжой”, але і для беларусаў унутры краіны — праз адукацыю, эканамічныя магчымасці і развіццё чалавечага капіталу

Беларуская дыяспара — гэта не пра выжыванне, гэта пра рост, развіццё і ўклад у будучую Беларусь».

@CabinetBelarus

Main carousel image