Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Вольга Зазулінская : Кожны з вызваленых сёння заплаціў свой кошт за свабоду

2026-04-28

Прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская пракаментавала сённяшнія вызваленні палітвязняў.

«Перадусім, я вельмі рада новаму вызваленню. Мы ведаем, што сёння мінімум тры палітвязні выйшлі на свабоду, — заявіла Вольга Зазулінская. — Сярод іх Анджэй Пачобут — сапраўдны герой Беларусі і Польшчы, прынцыповасць і непахіснасць якога стала легендай. Але сёння — дзень усіх вызваленых: кожны з іх заплаціў свой кошт за свабоду».

Прадстаўніца АПК падкрэсліла, што на фоне радасных навінаў пра вызваленне нельга забывацца, што за кратамі ў Беларусі застаюцца, па звестках праваабаронцаў, не менш за 924 палітзняволеных.

«Наша работа не закончаная, пакуль не будуць вызваленыя ўсе несправядліва асуджаныя людзі, пераслед якіх быў звязаны з палітычнымі прычынамі», — падкрэсліла Вольга Зазулінская.

Сёння, дадала палітык, разам з радаснай навіной мы даведаліся і пра смерць былога палітзняволенага Рамана Раманава. Прадстаўніца АПК выказала спачуванні ягоным родным і блізкім.

@CabinetBelarus

Main carousel image