Святлана Ціханоўская: Анджэй Пачобут на волі!
2026-04-28
«Гэта вялікая радасць для ягонай сям’і і для ўсіх нас — тых, хто падтрымліваў і чакаў Анджэя ўвесь гэты час. Ён правёў за кратамі больш за пяць гадоў толькі таму, што не адмовіўся ад праўды і сумленна пісаў пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Ягоная стойкасць, годнасць і непахіснасць сталі прыкладам для нас усіх.
Я шчыра рада за Анджэя і ягоных блізкіх, якія вытрымалі гэты цяжкі шлях. Ведаю, колькі сіл і чакання стаіць за гэтым.
Я дзякую ўсім, хто змагаўся за яго вызваленне, найперш — кіраўніцтву Польшчы, ЗША і нашым еўрапейскім партнёрам.
Мы памятаем пра ўсіх, хто ўсё яшчэ знаходзіцца за кратамі. І мы будзем працягваць працаваць, пакуль кожны з іх не апынецца дома, побач з роднымі».



