Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Святлана Ціханоўская заклікае галасаваць на выбарах у Каардынацыйную Раду

2026-04-17

11–17 траўня адбудуцца выбары ў Каардынацыйную Раду чацвёртага склікання — пляцоўку, дзе беларусы могуць уплываць на агульныя рашэнні і будучыню краіны. З гэтай нагоды кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў.

Палітык дзякуе ўсім, хто працягвае падтрымліваць Беларусь, гаварыць і дзейнічаць. Яна падкрэсліла, што змены пачынаюцца з удзелу.

«З 11 па 17 траўня ў нас ёсць магчымасць зрабіць яшчэ адзін важны крок — паказаць, што грамадзянская супольнасць жывая, дзейнічае і мае свой голас», — лічыць кіраўніца АПК.

Святлана Ціханоўская заклікае ўважліва азнаёміцца з кандыдатамі і іх праграмамі і зрабіць свой выбар: 

«Людзі, якія вырашылі балатавацца ў Каардынацыйную Раду, зрабілі свядомы выбар. Яны разумелі, з чым сутыкнуцца: ціск, пагрозы, рызыкі. І ўсё роўна яны выбралі балатавацца. І гэта выклікае шчырую павагу.

Беларусь будуецца ў кожным рашэнні, у кожным выбары. І Каардынацыйная Рада будзе такой, якой мы яе зробім. Цяпер, на гэтым этапе выбарчай кампаніі, асабліва важна не спяшацца, а ўважліва пазнаёміцца са спісамі, з людзьмі, якія ідуць у Каардынацыйную Раду, і са зместам іх праграмаў. Бо свядомы выбар пачынаецца з разумення. Чым лепш мы ведаем, за каго і за што галасуем, тым мацнейшай будзе нашая агульная пазіцыя. Менавіта сёння час чытаць, параўноўваць, унікаць у сутнасць і вызначацца — каб наш голас быў не проста голасам, а адказным выбарам для будучыні Беларусі».


@CabinetBelarus

Main carousel image