Павел Латушка павіншаваў Івонку Сурвілу
2026-04-11
«Вы для многіх беларусаў і мяне асабіста з’яўляецеся прыкладам таго, як трэба любіць сваю родную Бацькаўшчыну, як трэба шанаваць беларускі народ, як, нягледзячы на ўсе выпрабаванні, працягваць змагацца і верыць у лепшую долю і волю для беларусаў»,
— намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка павіншаваў Старшыню Рады БНР Івонку Сурвілу з 90-гадовым юбілеем.«Пераемнасць традыцыі Беларускай Народнай Рэспублікі застаецца непарушнай, дзякуючы ў тым ліку Вам, нагадваючы ўсяму свету, што наш народ ніколі не зракаўся свайго права на самавызначэнне
Роля БНР у гісторыі Беларусі — унікальная і неацэнная.Рада БНР з’яўляецца для ўсіх вольных беларусаў носьбітам традыцыі першай незалежнай беларускай дзяржаўнасці
, той самай трывалай ніццю, якая злучае пакаленні беларусаў, што змагаюцца за свабоду — ад бацькоў-заснавальнікаў БНР да сучасных герояў.
Няхай наша агульная запаветная мара — убачыць Беларусь сапраўды вольнай і дэмакратычнай — здзейсніцца як мага хутчэй.Ганаруся тым, што маю магчымасць ісці гэтым шляхам разам з Вамі
»,
— адзначыў у віншавальным лісце Павел Латушка.
@CabinetBelarus



