Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

У Варшаве адбудзецца вялікі Марш да Дня Волі

2026-03-27

28 сакавіка ў Варшаве пройдзе маштабны Марш, прысвечаны Дню Волі, з удзелам лідараў дэмакратычных сіл, сярод іх будуць чальцы і чаліні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

📍Збор удзельнікаў — на плошчы Трох Крыжоў а 16:00.

🕙 Пачатак шэсця запланаваны на 16:20-16.30.

🤍❤️‍🔥🤍 Удзельнікі панясуць 330-метровы бел-чырвона-белы сцяг.

На фінальнай кропцы адбудуцца выступы, у тым ліку кіраўніцы АПК Святланы Ціханоўскай і яе намесніка Паўла Латушкі.

Шэсце будуць суправаджаць беларускія дудары і клуб гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863. Таксама запланаваныя выступы артыстаў і праца арт-кірмашу.

@CabinetBelarus

Main carousel image