АПКБ узнагародзіў медалямі 14 выбітных асоб
2026-03-24
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі прыняў рашэнне пра новае ўзнагароджванне Крыжом Свабоды, медалямі Францыска Скарыны, "Гонар і Годнасць" і «За плённую працу на карысць Беларусі», «Няскораных» (Ларысы Геніюш).
Лаўрэаты намінаваліся грамадскімі арганізацыямі і актывістамі і былі ўхваленыя Камісіяй па ўзнагародах пры АПКБ. Адпаведныя пастановы падпісаны 21 сакавіка кіраўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святланай Ціханоўскай.
Кабінет пастанавіў:
1. Узнагародзіць Крыжом Свабоды:
✨ Алеся Бяляцкага – беларускага грамадскага дзеяча, праваабаронцу, вязня сумлення, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру.
2. Узнагародзіць медалём Францыска Скарыны:
✨ Аляксандра Мілінкевіча – беларускага навукоўца, грамадскага і палітычнага дзеяча, канцлера «Вольнага Беларускага Універсітэта».
3. Узнагародзіць медалём «Гонар і Годнасць»:
✨ Сяргея Багукальца – грамадскага актывіста, вайскоўца, дзяржаўнага дзеяча.
4. Узнагародзіць медалём «Няскораных» (Ларысы Геніюш) за асабістую адвагу, стойкасць:
✨ Марыю Калеснікаву.
5. Узнагародзіць медалём «За плённую працу на карысць Беларусі»:
✨ Ігара Кізіма – украінскага дыпламата, Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара Першага класу, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Украіны ў Беларусі.
✨ Яўгена Магду – украінскага палітолага, гісторыка, журналіста, дырэктара Інстытута сусветнай палітыкі.
✨ Алега Турыя – украінскага царкоўнага гісторыка, дырэктара Інстытута гісторыі Царквы Украінскага каталіцкага ўніверсітэта, віцэ-рэктара па стратэгічным супрацоўніцтве УКУ, загадчыка кафедры гісторыі Царквы.
✨ Святлану Курс – беларускую пісьменніцу, журналістку.
✨Яўгена Орду – вайсковага капелана ПЦУ, настаяцеля гарнізоннага храма святога мучаніка Іаана, мітрафорнага протаіерэя.
✨ Караліну Мацкевіч – беларускую і брытанскую біблістку, доктарку біблістыкі, дзяячку беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі.
✨ Крысціну Дробыш – беларускую тэатральную акторку, акторку дубляжа фільмаў і аўдыякніг.
✨ Ігара Сігава – акцёра тэатра і кіно.
✨ Валярыну Куставу – беларускую паэтку, літаратарку, вядоўцу.
✨ Сяргея Чуба – беларускага акцёра, вядучага.
@CabinetBelarus







