Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

17 вызваленым у снежні 2025 года палітвязням нададзены статус міжнароднай абароны ў Польшчы

2026-03-23

Сёння адбылася сустрэча намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з кіраўніком Упраўлення па справах замежнікаў Томашам Цытрыновічам.

У сустрэчыі таксама прынялі ўдзел кіраўнік прававой камісіі Каардынацыйнай Рады Міхаіл Кірылюк і прадстаўніца Цэнтра Беларускай Салідарнасці Вольга Дабравольская.

У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні:

легалізацыі на тэрыторыі Польшчы 83 палітвязняў, вызваленых і выдвараных на тэрыторыю Украіны ў снежні 2025 года, якія прынялі рашэнне аб легалізацыі ў Польшчы.

легалізацыі трох вызваленых палітвязняў, якія былі выдвараныя на тэрыторыю Літвы 19 сакавіка гэтага года і 21 сакавіка са згоды польскіх уладаў уехалі на тэрыторыю Польшчы для наступнай легалізацыі.

Томаш Цытрыновіч праінфармаваў Паўла Латушку пра тое, што ў адносінах да 17 вызваленых палітвязняў, грамадзян Беларусі, выдадзены станоўчыя рашэнні аб міжнароднай абароне ў Польшчы. Таксама прадстаўнік польскага ведамства адзначыў, што прыкладаюцца намаганні для паскарэння працэдуры легалізацыі іншых вызваленых палітвязняў, чые дакументы на дадзены момант разглядаюцца ва Упраўленні.

Падчас сустрэчы таксама былі дасягнуты дамоўленасці аб прыярытэтным разглядзе пытанняў легалізацыі трох беларусаў, якія былі дэпартаваныя рэжымам Лукашэнкі ў групе з 15 чалавек у Літву і плануюць легалізавацца ў Польшчы.

З улікам праблемных пытанняў, звязаных з працяглым чаканнем рашэнняў па легалізацыі і атрыманнем праязных дакументаў для грамадзян Беларусі, Томаш Цытрыновіч адзначыў, што пастаянна звяртае ўвагу польскіх ваяводаў на асаблівую сітуацыю беларусаў, у якіх узнікаюць праблемы з тэрмінамі дзейнасці дакументаў падчас знаходжання ў Польшчы.

Прадстаўнік Упраўлення па справах замежнікаў паведаміў, што звернецца з запытам да ваяводаў Польшчы пра перадачу інфармацыі аб стане разгляду зваротаў грамадзян Беларусі.

Падчас сустрэчы было таксама адзначана, што Упраўленне выступае за павелічэнне тэрміну дзеяння праязнога дакумента да двух гадоў. Аднак дадзенае пытанне знаходзіцца ў кампетэнцыі польскіх заканадаўцаў.

Таксама падчас сустрэчы былі закранутыя праблемныя пытанні адкрыцця банкаўскіх рахункаў для грамадзян Беларусі. Плануецца, што 26 сакавіка адбудзецца сустрэча Паўла Латушкі з кіраўніцтвам Камісіі фінансавага нагляду Польшчы, у якой прадугледжваецца ўдзел прадстаўнікоў Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства фінансаў Польшчы для пошуку шляхоў выхаду са складанай сітуацыі.

@CabinetBelarus

Main carousel image