Вольга Зазулінская — аб вызваленні 250 палітвязняў
2026-03-19
Прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінету ў сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская пракаментавала «Белсату» вызваленне 250 палітвязняў.
Асаблівую ўвагу яна звярнула на тое, што большасці вызваленых дазволілі застацца ў Беларусі:
«Гэта вельмі важны і вельмі пазітыўны крок».
Разам з тым 15 чалавек зноў былі вывезены за мяжу — у Літву, зноў без дакументаў. «Але людзі на волі, і гэта добра», — адзначыла Вольга Зазулінская.
Усе вызваленыя атрымаюць неабходную дапамогу:
— жытло для тых, хто хоча пабыць асобна
— месца ў шэлтары для тых, хто жадае застацца там
— медычная дапамога — ужо з заўтрашняга дня
— матэрыяльная падтрымка
«Заўтра пачынаем рэабілітацыю» — падкрэсліла прадстаўніца АПК.
@CabinetBelarus



