Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Вызвалены 250 вязняў

2026-03-19

У Беларусі вызвалены 250 былых зняволеных, 15 з іх вязуць у Літву, 235 засталіся у краіне. Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Зазулінская заклікае падтрымаць збор на карысць вызваленых, адкрыты на BYSOL.

Сярод вызваленых — журналістка Кацярына Андрэева, блогер Эдуард Пальчыс, праваабаронцы Наста Лойко і Валянцін Сцефановіч. А таксама былыя палітвязні Мікіта Залатароў, Кірыл Казей, Мікалай Куляшоў, Павел Шапетны, Аляксандр Казлінка, Сяргей Моўшык, Аляксей Мельнікаў, Кім Самусенка, Дзяніс Залязко. Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коул апублікаваў фота з 15 пералічанымі асобамі на літоўска-беларускай мяжы, яны едуць у Літву.

«Вітаем вызваленых на волі, вінўуем сем'і, выказваем падзяку ўсім партнёрам за тое, што працэс вызвалення палітвязняў адбываецца. Гэтым разам на свабоды выйшла рэкордная па колькасці група зняволеных. Але ячшэ шмат тых, хто застаецца ў беларускіх турмах, СІЗА і калоніях за свае перакананні. Таму наша патрабаванне нязменнае — на волю павінны выйсці ўсе», — заявіла Вольга Зазулінская.

Прадстаўніца Кабінета заклікала выказаць салідарнасць з вызваленымі, паўдзельнічаўшы ў зборы грашовых сродкаў:

«Пасля гадоў зняволення ў нечалавечых ўмовах, прайшоўшы катаванні людзі вяртаюцца да нармальнага жыцця. Цяпер справа гонару для нас усіх дапамагчы ім аднавіць паўнавартасна аднавіцца, прайсці рэабілітацыю і ўз'яднацца з сем’ямі».

Спасылка на збор тут.

@CabinetBelarusну

Main carousel image