Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Увага, фейк! Зламыснікі рассылаюць беларусам у прыват паведамленні нібыта ад арганізатараў форума рэгіянальнай бяспекі «Шлях да волі»

2026-03-18

Зламысная рассылка ўтрымлівае візуал, падобны да сапраўднага, але графічныя элементы размешчаны па-іншаму. Апроч таго, тэкст утрымлівае граматычныя памылкі. І самае галоўнае — паведамленні прыходзяць у асабістую перапіску ў тэлеграм ці ў сацсетках з прапановай адказаць на пытанне, будзеце ўдзельнічаць ці не. Пытанні прыходзяць з фейкавых аканутаў, на аватарках каторых часта выкарыстоўваецца лагатып форума.

«Звяртаем увагу на тое, што аргкамітэт камунікуе выключна праз ПУБЛІЧНЫЯ паведамленні ад імя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і аналітычнага цэнтра «Украінская прызма», размешчаных выключна на іх афіцыйных каналах. Заклікаем не рэагаваць на паведамленні ў прыват ад невядомых акаунтаў, не адказваць на іх, і не ўдзельнічаць ні ў якіх апытаннях. Невядомыя зламыснікі пераследуюць мэту збора персанальных даных патэнцыйных удзельнікаў форума», — заявіла чаліня аргкамітэта форума рэгіянальнай бяспекі «Шлях да волі», прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы АПК Вольга Зазулінская.


Вольга Зазулінская заклікала зацікаўленых ва ўдзеле ў форуме сачыць за камунікацыяй на каналах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і адзначыла: «Усе, хто запоўніў нашу афіцыйную форму рэгістрацыі, могуць быць спакойныя — вашыя даныя надзейна абаронены».

«Форум мае выключна важнае значэнне для развіцця адносін паміж Украінай і беларускімі дэмакратычнымі сіламі, таму і цікавасць да яго з боку адпаведных службаў рэжыма, як бачым, высокая. Дбайце пра ўласную бяспеку, не паддавайцеся на правакацыі, сачыце за афіцыйнымі каналамі камунікацыі», — рэзюмавала Вольга Зазулінская.


@CabinetBelarus

Main carousel image