Дэмаркатычная Беларусь — агульная мэта беларускага грамадства і ЕС
2026-03-06
«У нас з вамі агульная мэта — дэмакратычная Беларусь. ЕС імкнецца гарантаваць бяспеку на Усходзе. Але без дэмакратычнай Беларусі з боку „беларускага балкона“ вы заўсёды будзеце пад пагрозай», — адзначыў намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас сустрэчы з Вярхоўнай прадстаўніцай ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі / Віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскай камісіі Каяй Калас у межах 6-га пасяджэння Кансультатыўнай групы ЕС з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.«Расія інвестуе мільярды, каб змяніць менталітэт беларусаў, імкнучыся ліквідаваць незалежнасць краіны. Лукашэнка з’яўляецца саюзнікам Расіі па ўласным выбары. Адзіны шлях захаваць нашу незалежнасць — гэта ўмацаванне і павелічэнне інвестыцый у беларускае грамадства.
Нам патрэбна належная праграма падтрымкі беларускага грамадства, большасць якога хоча дэмакратыі і незалежнасці.
Таму мая просьба: падтрымлівайце інстытуты, якія забяспечваюць альтэрнатыву рэжыму, і інвестуйце ў беларускае грамадства — гэта значыць, інвестуйце ў вашу ўласную бяспеку», — падкрэсліў Павел Латушка.
Падчас сустрэчы з Каяй Калас Павел Латушка адзначыў, што Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада падтрымліваюць працяг санкцыйнага ціску, паколькі Лукашэнка працягвае маштабныя рэпрэсіі, падтрымлівае расійскую агрэсію і гібрыдную вайну супраць ЕС.
Намеснік кіраўніцы Кабінета заявіў, што важна працягваць санкцыйны ціск і прымаць санкцыйныя пакеты ў дачыненні да рэжыму, пакуль ён не зменіць сваю ўнутраную рэпрэсіўную і знешнюю агрэсіўную палітыку.«Мы прадстаўляем вам адпаведныя прапановы і гатовыя працягваць супрацоўніцтва з Еўрапейскай камісіяй.
Зараз Лукашэнка можа спрабаваць пастукацца ў дзверы Бруселя і іншых еўрапейскіх сталіц. Ён практычна страціў еўрапейскі рынак і сутыкаецца з цяжкасцямі пры продажы тавараў у Расію. Прамысловасць і эканоміка ў цэлым знаходзяцца ў заняпадзе.
Лукашэнка хоча здзелкі з ЕС. Мы просім даць яму ясны адказ: спачатку ён павінен дамовіцца з беларускім грамадзствам, а потым з ЕС. За 30 гадоў кіравання Лукашэнкі ЕС ужо спрабаваў весці з ім перамовы як мінімум пяць разоў. Цяпер грамадства павінна быць уключана ў гэты працэс. Для нас вельмі важна, каб Лукашэнка не вёў перамовы з ЕС за спінай беларускага грамадства».
Па ініцыятыве Каі Калас Павел Латушка распавёў пра дзейнасць, накіраваную на прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа.«Гэта міжнародныя злачынствы, якія штодня ўчыняюцца на тэрыторыі Еўрапейскага саюза. Мы спадзяемся, што дзяржавы-члены ЕС падтрымаюць адпаведныя дзеянні Літвы па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці ў Міжнародным крымінальным судзе», — адзначыў Павел Латушка.
@CabinetBelarus






