Павел Латушка: Ціск стварае цяжкасці для рэжыму, робячы яго ўсё больш гатовым да дыялогу
2026-03-06
«Сёння беспакаранасць — гэта галоўны драйвер злачынстваў Лукашэнкі. Адсутнасць наступстваў дазваляе дыктатару бесперашкодна працягваць рэпрэсіі», — заявіў намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас дыскусійнай панэлі «Правы чалавека, палітвязні і адказнасць» у межах 6-га пасяджэння Кансультатыўнай групы ЕС з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
Павел Латушка адзначыў, што прасоўванне правасуддзя ў Беларусі з’яўляецца адной з асноўных мэтаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і Кабінета. НАУ працуе над прыцягненнем да адказнасці вышэйшага ваеннага і палітычнага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі за:
1. Дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Беларусь — НАУ накіравала ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда два звароты, якія змяшчаюць сабраныя доказы.
2. Злачынства агрэсіі супраць Украіны. Павел Латушка адзначыў, што ў якасці члена дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ ініцыяваў папраўку да рэзалюцыі ПАРЕ аб пашырэнні юрысдыкцыі Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны на вышэйшае ваеннае і палітычнае кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі, змест якой пазней быў уключаны ў Статут Трыбунала.
3. Злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя супраць беларусаў падчас самай маштабнай хвалі рэпрэсій у Еўропе ў XXI стагоддзі.«На дадзены момант гэтае пытанне з’яўляецца нашым неадкладным і абсалютным прыярытэтам».
Падчас выступу Павел Латушка падкрэсліў, што з 2020 года больш за 600 000 беларусаў былі вымушаны пакінуць сваю краіну. Пераважная большасць з іх з’яўляюцца прамымі ахвярамі злачынства дэпартацыі як злачынства супраць чалавечнасці.«Аднак рэжым Лукашэнкі не абмяжоўваецца дэпартацыяй. Ён маштабуе транснацыянальныя рэпрэсіі, пашыраючы ціск і запалохванне на беларусаў, якія ўжо жывуць у Еўрапейскім саюзе.
Масавая дэпартацыя нелаяльных грамадзян — гэта частка свядомай дзяржаўнай палітыкі, якую сам дыктатар ахарактарызаваў як „зачыстку грамадства“
».
Таксама Павел Латушка адзначыў важнасць рашэння ЕС аб прадаўжэнні санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі:«
Санкцыі застаюцца важным палітычным сігналам рэжыму
, які не прадэманстраваў ніякай гатоўнасці змяняць сваю ўнутраную ці знешнюю палітыку».
Павел Латушка адзначыў, што кумулятыўны санкцыйны эфект ужо прывёў да сур’ёзных праблем у эканоміцы рэжыму. Гэты ціск стварае для яго цяжкасці, робячы яго ўсё больш гатовым да ўступлення ў дыялог з ЕС. Таксама прадставіў прапановы па павышэнні эфектыўнасці еўрапейскіх санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі адносна:
– Павышэння эфектыўнасці існуючых санкцый;
– Гарманізацыі і пашырэння санкцый;
– Пашырэння блакуючых санкцый.
Намеснік кіраўніцы Кабінета прадставіў стратэгію двух накірункаў:
– мы падтрымліваем намаганні Злучаных Штатаў па выкарыстанні санкцыйных інструментаў і палітычнага ціску, каб дамагчыся вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі
– звяртаемся да Еўрапейскага саюза, каб ён выкарыстаў «залатую санкцыйную акцыю», каб дамагчыся рэальных, а не касметычных палітычных змен унутры Беларусі.«Калі рэжым Лукашэнкі хоча нармалізаваць адносіны з Еўрапейскім саюзам, вельмі важна, каб Брусель паслаў выразны сігнал: спачатку рэжым павінен пачаць дыялог з беларускім грамадствам», — адзначыў Павел Латушка.
@CabinetBelarus





