Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Павел Латушка сустрэўся з кіраўніцтвам консульскага дэпартамента МЗС Польшчы

2026-02-26

Па ініцыятыве намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі адбылася сустрэча з дырэктарам Консульскага дэпартамента МЗС Польшчы Юстынай Хжаноўскай і кіраўніцтвам дэпартамента.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел кіраўнік прававой камісіі Каардынацыйнай рады Міхаіл Кірылюк і каардынатарка ініцыятывы «Вольныя» Вераніка Станкевіч.

Падчас сустрэчы Павел Латушка выказаў удзячнасць ураду Польшчы і МЗС Польшчы за падтрымку, якая аказваецца вызваленым палітычным зняволеным і іншым грамадзянам Беларусі, вымушаным пакінуць Беларусь, а таксама дэпартаваным з яе тэрыторыі.

Адбылося абмеркаванне пытанняў легалізацыі вызваленых палітычных зняволеных. Адначасова былі разгледжаныя механізмы аказання дапамогі беларусам у вырашэнні гуманітарных сітуацый.

Па выніках сустрэчы польскім бокам былі прыняты станоўчыя рашэнні.

Таксама быў разгледжаны шэраг канкрэтных, найбольш складаных сітуацый, якія патрабуюць пошуку індывідуальных рашэнняў.

Дасягнутая дамоўленасць падтрымліваць сістэмны і аператыўны кантакт для вырашэння праблемных пытанняў. Павел Латушка падзякаваў МЗС Польшчы за канструктыўную пазіцыю і гатоўнасць аказваць садзейнічанне пацярпелым ад рэпрэсій.

@CabinetBelarus

Main carousel image