У Варшаве адбылася акцыя салідарнасці з Украінай — у ёй прыняў удзел Павел Латушка
2026-02-25
24 лютага на Замкавай плошчы ў Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з Украінай, прысвечаная чацвёртай гадавіне пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Латушка.«Сёння я тут разам с беларусамі і беларускамі, і тут лунаюць побач з жоўта-блакітнымі бел-чырвона-белыя сцягі. Я перакананы, што большасць беларусаў абсолютна не падтрымліваюць тое, што робіць Расія і ў чым дапамагае Расіі дыктатар Лукашэнка, здзяйсняючы акт агрэсіі супраць Украіны. Мы будзем заўсёды з украінцамі, сення і заўтра. Мы будзем змагацца за нашу свабоду і вольнасць. Жыве Беларусь! Слава Украіне!», — заявіў палітык.
@CabinetBelarus



