Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы АПК запускае Інфацэнтры для вырашэння праблемаў беларусаў за мяжой

2026-02-17

Інфацэнтры у розных краінах для рашэння сацыяльных праблемаў беларусаў замежжа стануць новым прыярытэтам Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета ў 2026 годзе. Аб гэтым паведаміла намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Ірына Маклейн.

«Беларусы ў розных краінах сутыкаюцца з падобнымі сацыяльнымі праблемамі. Падтрымка у іх вырашэнні на сёння ёсць, але яна фрагментарная і неструктураваная. Інфацэнтры павінныя стаць часткай сістэмнага падыхода», адзначыла Ірына МакЛейн.


Паводле намесніцы прадстаўніцы, інфацэнтры не будуць новай палітычнай арганізацыяй, а сэрвіснай функцыяй унутры ўжо існуючых дыяспаральных супольнасцяў і ініцыятыў. У інфацэнтр чалавек зможа звярнуцца з канкрэтнай праблемай і атрымаць кансультацыю (напрыклад, па легалізацыі, працы), накіраванне да юрыста, дапамогу ў пошуку меддапамогі, сувязі з крызіснымі службамі, інфармацыю пра сацыяльныя правы.

«Кожны зварот стане часткай агульнай карціны праблем беларусаў у эміграцыі. Іх аналіз дазволіць пераходзіць ад кропкавай дапамогі да сістэмнай працы. Інфацэнтр не замяняе дзяржаву, ён упарадкоўвае сацыяльную падтрымку ўнутры беларускай супольнасці», — рэзюмавала Ірына МакЛейн.


@CabinetBelarus

Main carousel image