Рыжычэнка: Новыя санкцыі ЕС істотна скароцяць тэмпы роста ВУП Беларусі
2026-02-12
Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка ў эфіры «Белсата» ацаніла магчымую шкоду ад новых санкцыяў Еўразвязу, якія будуць уведеныя супраць Беларусі ў гадавіну пачатку паўнамаштабнай вайны ва Украіне.«Я думаю, што гэта істотна скароціць тэмпы росту ВУП. Рост і так у нас скарачаўся на працягу ўсяго мінулага года. Мы бачылі, што прырост ВУП ужо зусім нязначны, і, хутчэй за ўсё, мы ўбачым яшчэ большае запаволенне тэмпаў росту ВУП», - адзначыла Аліса Рыжычэнка.
Паводле яе, ЕС не можа цяпер «падзяліць звычайную прамысловасць беларускую, якая ўмоўна вырабляе нейкі тэкстыль, апрацоўчую прамысловасць, якая не тычыцца ВПК, і асобна вынесці ВПК, таму што так ці інакш усё, што завозіцца ў Беларусь і мае пэўныя тэхналогіі, можа мець падвойнае прызначэнне і выкарыстоўвацца па падвойным прызначэнні». «Таму, на жаль, удар прыпадае на ўсю беларускую прамысловасць», — падкрэсліла прадстаўніца АПК.«І транзіт, і экспартныя абмежаванні, усё, што тычыцца тэхналогіяў, так ці інакш будзе закранаць і ваенную прамысловасць, і ў прынцыпе апрацоўчую прамысловасць, дзе крытычна важныя тэхналогіі. Таму гэта сапраўды істотны ўдар па беларускай эканоміцы, па беларускай прамысловасці. І ў першую чаргу, вядома, гэта накіравана на скарачэнне аб'ёмаў вытворчасці ВПК для Расіі», — дадала Аліса Рыжычэнка.
@CabinetBelarus



