Маргарыта Ворыхава: Указам пра даведкі з ваенкамата ўлады перакрэсліваюць ідэю нейтральнага пашпарту
2026-02-12
Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Маргарыта Ворыхава пракаментавала DW указ Аляксандра Лукашэнкі, які ўводзіць абавязковую “даведку аб стаўленні да воінскага абавязку”. Яна неабходная мужчынам 18–27 гадоў для атрымання або замены пашпарта і іншых дакументаў.«Гэтым указам улада закрэслівае ідэю нейтральнага пашпарта як дакумента грамадзяніна і робіць яго працягам сілавой сістэмы. А сам грамадзянін, у першую чаргу, успрымаецца як патэнцыйны ваеннаабавязаны», — лічыць Маргарыта Ворыхава.
Яна звяртае ўвагу, што даведка з ваенкамата дзейнічае ўсяго некалькі месяцаў, а кожны паход туды спалучаны з рызыкай атрымаць позву або штраф за парушэнні ўліку, сутыкнуцца з ціскам падпісаць кантракт і г.д.
Таксама, на думку палітыка, гэта яшчэ адно абмежаванне свабоды перамяшчэння для беларусаў, якія жывуць або вучацца за мяжой: каб вырашыць пытанні з дакументамі, ім трэба не проста вярнуцца ў Беларусь, але і звярнуцца ў ваенкамат.
@CabinetBelarus



