Павел Латушка абмеркаваў меры падтрымкі для беларускіх палітзняволеных з прадстаўніком МЗС Польшчы
2026-02-12
Пытанні, звязаныя з легалізацыяй беларускіх палітзняволеных, а таксама меры іх падтрымкі былі абмеркаваны падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі са спецыяльным прадстаўніком міністра замежных спраў Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, паслом Адамам Халацінскім. У сустрэчы, якая адбылася ў офісе НАУ, прыняў удзел таксама спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан.
Асобная ўвага падчас сустрэчы была нададзена падрыхтоўцы да мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Волі, якія плануюцца ў Варшаве.
Павел Латушка паінфармаваў спецыяльнага прадстаўніка міністра замежных спраў Польшчы аб дзейнасці дэмакратычных сіл на еўрапейскім, у тым ліку і ўкраінскім, кірунку знешняй палітыкі, таксама былі абмеркаваны іншыя важныя пытанні.
@CabinetBelarus



