Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Вольга Зазулінская: Мы гатовы сустрэць новых вызваленых палітвязняў

2026-02-11

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Зазулінская, падводзячы вынікі паездкі ва Украіну, распавяла «Радыё Свабода» пра магчымыя далейшыя вызваленні палітвязняў.

«Мы чакаем групу вызваленых палітзняволеных кожны дзень. Працэс ідзе, добра, што ён ідзе. Будзе гэта вялікая група ці невялікая група, насамрэч, не гэта важна. Галоўнае, каб выходзілі людзі. Адзінае, што мы заўсёды прагаварваем — каб спыніць гвалтоўныя выдварэньні людзей з краіны. Мы не павінны прымаць як належнае, як факт, як нармальнае, што людзей выкідваюць па-за межы Беларусі», — адзначыла прадстаўніца АПК.

Паводле яе, у якую краіну палітзняволеных могуць выслаць, пакуль невядома.

«Трэба абапірацца на факты. Мы будзем ведаць, якая краіна, літаральна за пару дзён. У выпадку з апошняй групай вызваленых палітвязняў, мы чакалі ў іншай краіне, а атрымалася, што людзей вывезлі ва Украіну. Наколькі магчыма мы падрыхтаваныя сустракаць палітвязняў і ў Літве, і ў Польшчы.

Нават ва Украіне ў нас ёсць магчымасць адразу зрэагаваць. Ужо ёсць украінская партнёры, якія гатовыя далучыцца, у якіх ёсць досьвед працы з такімі групамі. Гэта вельмі важна, бо з папярэдняй групай не ўсё было добра зроблена. Медычныя дакументы людзі не атрымалі на рукі, і зараз мы намагаемся ўжо з дапамогай нашых украінскіх калег, каб гэтыя дакументы даслалі людзям асабіста. То бок не ўсё так было гладка, але я заўсёды кажу, што самае галоўнае, што людзі на волі», — падкрэсліла Вольга Зазулінская.


@CabinetBelarus

Main carousel image