Прайшло пасяджэнне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета
2026-02-10
10 лютага ў Варшаве прайшло пасяджэнне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Яго ўдзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні палітычнага парадку дня.
Па выніках слуханняў у Каардынацыйнай радзе адзначана гатоўнасць Кабінета да працягу такога дыялогу, адкрытасць да супрацы з дэлегатамі, фракцыямі і камісіямі прадстаўнічага інстытуту дэмакратычных сіл.
Абмеркаваны адносіны з Украінай. Вядзецца падрыхтоўка да візіту дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі на чале з кіраўніцай АПК Святланай Ціханоўскай у Кіеў, праводзяцца актыўныя кансультацыі, у тым ліку з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ва Украіне.
Разгледжаны шэраг праблемных пытанняў сацыяльнага забеспячэння — пенсіі для беларусаў у Польшчы, праблемы легалізацыі, далейшае ўладкаванне раней вызваленых палітвязняў, узровень гатовасці да прыняцця новых груп былых палітзняволеных.
Абмеркавана падрыхтоўка да святкавання Дня Волі ў Варшаве. Улады польскай сталіцы выказалі салідарнасць, плануецца правядзенне шэрагу палітычных і культурных мерапрыемстваў.
@CabinetBelarus





