Адбыліся слуханні Святланы Ціханоўскай у Каардынацыйнай радзе
2026-02-07
7 лютага ў Варшаве адбыліся слуханні кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святланы Ціханоўскай у Каардынацыйнай радзе.
Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай, а затым адказала на пытанні дэлегатаў Рады, якія ўдзельнічалі ў слуханнях як офлайн, так і онлайн. Агулам было зададзена больш за 60 пытанняў ад розных фракцый. Вялася прамая трансляцыя, запіс якой дасяжны па спасылцы тут.«Гэта беспрэцэдэнтая падзея ў гісторыі сучаснага беларускага дэмакратычнана руху, прыклад ўзаемнай справаздачнасці і транспарэнтнасці», — адзначыў спікер Каардынацыйна рады Арцём Брухан, завяршаючы слуханні.
Камунікацыю дэмакратычных інстытутаў у падобным фармаце плануецца зрабіць традыцыйнай.
@CabinetBelarus





