Pahonia Logo
United Transitional Cabinet logo
Menu Пошук

Светлана Ціханоўская: «Нашая агульная мэта – каб пачаўся дыялог, але не з Лукашэнкам ці Захадам, а з беларускім народам»

2026-02-07

Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская выступіла на слуханнях у Каардынацыйнай Радзе з прамовай:

Пра «круглы стол»

«Менавіта таму Кабінет нядаўна распачаў кампанію з заклікам да “Круглага стала”. Гэта не значыць, што гэта адбудзецца сёння ці заўтра, але такім чынам мы закладаем платформу для дыялогу на будучыню».

Пра Украіну

«Сцэнароў развіцця падзеяў можа быць шмат, і ў кожным з іх вялікую ролю будзе граць Украіна. І таму для нас надзвычай важна Украіну сёння падтрымліваць. Бо чым мацнейшай з вайны выйдзе Украіна – тым больш шанцаў на перамены будзе ў Беларусі».

Пра санкцыі

«Еўрапейскія санкцыі ў асноўным былі ўведзеныя за вайну, бальшыня амерыканскіх – за правы чалавека. І мы выпрацавалі формулу: амерыканскія санкцыі — каб вызваляць людзей, еўрапейскія санкцыі — каб вызваліць краіну. І мы бачым, што санкцыі працуюць, як бы рэжым ні спрабаваў паказаць адваротнае».

Пра аміністыю

«Адным з рашэнняў магла б быць агульная палітычная амністыя – не толькі вызваленні, але і поўнае закрыццё справаў і спыненне пераследу – што адкрые людзям шлях да вяртання дадому. Мы бачым, штó адбылося на гэтым тыдні ў Венесуэле – а значыць, гэта магчыма і ў Беларусі».

Пра дыялог

«Нашая агульная мэта – каб пачаўся дыялог, безумоўна. Але гэта павінен быць дыялог не Лукашэнкі з Захадам. А гэта павінен быць дыялог з беларускім народам. Як кажуць – “нічога пра нас без нас”. Толькі такі дыялог будзе мець плён. І мы да такога дыялогу заўжды гатовыя».

Пра дапамогу былым палітзняволеным

«Для прыёму ўсіх вызваленых і аказання ім усёй неабходнай першаснай дапамогі нам удалося арганізаваць інфраструктуру, у якую ўвайшлі каля 30 арганізацый. Апошняя група палітвязняў атрымала беспрэцэдэнтную дапамогу, як у Вільні, так і ў Варшаве – фінансавую падтрымку, жытло на некалькі месяцаў, людзі прайшлі бясплатную медычную рэабілітацыю, лекаванне зубоў.

Як адзначыў адзін з вызваленых: “Штаб дапамог з легалізацыяй і жытлом пасля выдварэння, без гэтага было б немагчыма адаптавацца”».

Пра дэмакратычныя інстытуцыі

«Інстытуцыі – Кабінет, Офіс, Каардынацыйная рада – гэта тое, што адрознівае наш рух ад іншых, і многія нацыі, якія апынуліся ў падобнай да нашай сітуацыі, нам сапраўды зайздросцяць».

«За апошні год мы істотна перафарматавалі працу Кабінета і Офіса. Сёння Кабінет — гэта зладжаная, моцная каманда. Мы працуем калегіяльна, збіраемся штотыдзень, кожны нясе адказнасць за свой напрамак, і ўсе рашэнні прымаюцца супольна».

Цалкам тэкст выступлення апублікаваны на сайце Святланы Ціханоўскай.

@CabinetBelarus

Main carousel image